Оплатить
картой
Подарочный
сертификат

«Вечар у Платэрове»

Нарэшце не толькі сусветныя шэдэўры, але і карціны беларускіх мастакоў можна намаляваць у Drink and Draw! Прысвяцім ўвесь верасень знакамітым і таленавітым землякам, мастакам, імёнамі якіх ганарыцца Беларусь!

Мікола Бушчык – сучасны беларускі мастак, якi піша карціны маслам, а таксама акварэллю ва ўласным непараўнальным стылі. Эмацыянальныя карціны гэтага аўтара зачароўваюць і здзіўляюць. Карціны на палатне ствараюцца па правераных і дакладных тэхналогіях, што дазваляе ім, не змяняючыся, захоўвацца на працягу часу як высокамастацкімі дарагім прадметамi мастацтва.

Непаўторныя вобразы, яскравыя эмоцыі, захапляльнасць сузірання – да гэтага прыходзяць усе, хто калі-небудзь бачыў карціны мастакоў у жывую.

У наступны аўторак (5 верасня) малюем адну з самых вядомых работ Міколы – «Вечар у Платэрове».

Колькасць месцаў абмежавана! Іх усяго 20.

Кошт удзелу:  

– пры аплаце да 1 верасня (уключна) – 30 рублёў,

– з 2 верасня – 33 рублі,

– у дзень майстар-класа (5 верасня) – 38 рублёў (пры наяўнасці свабодных месцаў)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *